аўцабы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Млекакормячая жывёліна з прыметамі барана і быка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўцабы́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аўцабы́к аўцабыкі́
Р. аўцабыка́ аўцабыко́ў
Д. аўцабыку́ аўцабыка́м
В. аўцабыка́ аўцабыко́ў
Т. аўцабыко́м аўцабыка́мі
М. аўцабыку́ аўцабыка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аўцабы́к, -ка м., зоол. овцебы́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўцабы́к, ‑а, ж.

Жывёліна атрада парнакапытных, якая мае прыкметы быка і барана, водзіцца на астравах Канадскага Арктычнага архіпелага і ў Грэнландыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

овцебы́к аўцабы́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)