аўтастра́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

Дарога для аўтамабільнага руху без папярочных наземных пераездаў.

|| прым. аўтастра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтастра́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аўтастра́да аўтастра́ды
Р. аўтастра́ды аўтастра́д
Д. аўтастра́дзе аўтастра́дам
В. аўтастра́ду аўтастра́ды
Т. аўтастра́дай
аўтастра́даю
аўтастра́дамі
М. аўтастра́дзе аўтастра́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтастра́да ж. автостра́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтастра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Прамая і шырокая шашэйная дарога для масавага і хуткага аўтамабільнага руху.

[Іт. autostrada.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

автостра́да аўтастра́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

горб, гарба, м.

1. Ненармальная пукатасць на спіне або на грудзях чалавека, якая ўтвараецца ад скрыўлення пазваночніка або грудной клеткі. За вайну Якім яшчэ больш падаўся, ссутуліўся, і ад гэтага горб на яго спіне здаваўся больш крутым, чым раней. Парахневіч. // Тлушчавы нараст на спіне некаторых жывёл, напрыклад вярблюда. // Разм. груб. Спіна. За жыццё памясіў я нямала балот, панасіў на гарбу я нямала турбот. Дубоўка.

2. чаго. Пукатасць, узвышэнне на якой‑н. паверхні. Дзе-нідзе на палях агаліліся рыжыя гарбы узгоркаў. Пянкрат. Крыху правей, куды вядзе аўтастрада, чарнее горб маста. Карпюк.

•••

Гнуць горб гл. гнуць.

Сваім гарбом — цяжкай працай (жыць, зарабляць, здабываць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарога, шлях / вялікая, для аўтамабіляў: шаша, шасэ, шасэйная дарога, аўтастрада, аўтамагістраль / палепшаная: тракт, гасцінец, бальшак / невялікая грунтовая: прасёлак / невялікая, збочвае з большай: паваротка, паваротак; артэрыя (перан.); пуць, пуціна, пуцявіна (паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)