аўтарытэ́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аўтарытэ́тны аўтарытэ́тная аўтарытэ́тнае аўтарытэ́тныя
Р. аўтарытэ́тнага аўтарытэ́тнай
аўтарытэ́тнае
аўтарытэ́тнага аўтарытэ́тных
Д. аўтарытэ́тнаму аўтарытэ́тнай аўтарытэ́тнаму аўтарытэ́тным
В. аўтарытэ́тны (неадуш.)
аўтарытэ́тнага (адуш.)
аўтарытэ́тную аўтарытэ́тнае аўтарытэ́тныя (неадуш.)
аўтарытэ́тных (адуш.)
Т. аўтарытэ́тным аўтарытэ́тнай
аўтарытэ́тнаю
аўтарытэ́тным аўтарытэ́тнымі
М. аўтарытэ́тным аўтарытэ́тнай аўтарытэ́тным аўтарытэ́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтарытэ́тны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца аўтарытэтам.

А. вучоны.

2. Які заслугоўвае бясспрэчнае давер’е.

Аўтарытэтная думка.

3. Які не дапускае пярэчання.

А. тон.

А. палітык.

|| наз. аўтарытэ́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтарытэ́тны авторите́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтарытэ́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які карыстаецца аўтарытэтам. Аўтарытэтны таварыш. Аўтарытэтны вучоны. // Які заслугоўвае давер’я. Аўтарытэтная крыніца. Аўтарытэтная камісія.

2. Які не дапускае пярэчанняў; уладны (пра тон, жэст, выгляд і пад.). Голас [касца] быў упэўнены, аўтарытэтны. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авторите́тный аўтарытэ́тны;

авторите́тное лицо́ аўтарытэ́тная асо́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэсты́ж, -у, м. (кніжн.).

Аўтарытэтны ўплыў павага, якой карыстаецца хто-, што-н.

Сацыяльны п.

Падтрымліваць свой п.

|| прым. прэсты́жны, -ая, -ае.

Прэстыжная спецыяльнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старэ́йшына, -ы, мн. -ы, -шын, м.

1. У радавым грамадстве: кіраўнік абшчыны.

2. Самы вопытны, спрактыкаваны, паважаны і аўтарытэтны член якога-н. калектыву.

С. тэатра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадстаўні́чы, -ая, -ае.

1. Выбарны, заснаваны на прадстаўніцтве (у 3 знач.).

П. сход. П. орган.

2. Які добра адлюстроўвае чые-н. інтарэсы, аўтарытэтны.

Недастаткова прадстаўнічая камісія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампетэ́нтны, -ая, -ае.

1. Дасведчаны, аўтарытэтны ў якой-н. галіне.

К. спецыяліст.

Кампетэнтная думка.

2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы.

Перадаць дакументы ў кампетэнтную арганізацыю.

|| наз. кампетэ́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уплыво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які робіць уплыў або здольны ўплываць на каго‑, што‑н.; аўтарытэтны. Нацэвіч выклікаў да сябе старастаў і найбольш уплывовых у сяле мужчын. Галавач. Сацыялізм у нашы дні стаў самай уплывовай грамадскай сілай. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)