аўстралі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аўстралі́йскі аўстралі́йская аўстралі́йскае аўстралі́йскія
Р. аўстралі́йскага аўстралі́йскай
аўстралі́йскае
аўстралі́йскага аўстралі́йскіх
Д. аўстралі́йскаму аўстралі́йскай аўстралі́йскаму аўстралі́йскім
В. аўстралі́йскі (неадуш.)
аўстралі́йскага (адуш.)
аўстралі́йскую аўстралі́йскае аўстралі́йскія (неадуш.)
аўстралі́йскіх (адуш.)
Т. аўстралі́йскім аўстралі́йскай
аўстралі́йскаю
аўстралі́йскім аўстралі́йскімі
М. аўстралі́йскім аўстралі́йскай аўстралі́йскім аўстралі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўстралі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Аўстраліі, аўстралійцаў. Аўстралійскія мовы. Аўстралійскі мацярык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўстралі́йцы, -аў, адз.і́ец, -лі́йца, м.

1. Назва насельніцтва Аўстраліі.

|| ж. аўстралі́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -лі́ек.

|| прым. аўстралі́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́нга, нескл., м.

Дзікі аўстралійскі сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

австрали́йский аўстралі́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

э́му, нескл., м.

Вялікая птушка атрада казуарападобных з буравата-шэрым апярэннем і доўгімі нагамі; аўстралійскі страус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Австра́лия Аўстра́лія, -ліі ж.;

Австрали́йский Сою́з Аўстралі́йскі Саю́з.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

э́му, нескл., м.

Вялікая птушка атрада казуараў з буравата-шэрым апярэннем і доўгімі трохпальцымі нагамі; аўстралійскі страус.

[Парт. ema — страус.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́біс, ‑а, м.

Птушка атрада галянастых з доўгімі нагамі і доўгай загнутай дзюбай, якая жыве ў цёплых краінах, звычайна недалёка ад вады. Чорны ібіс. Белы ібіс. Аўстралійскі ібіс.

[Грэч. ibis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Група свойскай жывёлы аднаго віду і агульнага паходжання, якая адрозніваецца ад іншых груп пэўнымі прыкметамі. Бельгійская парода коней. □ — Надышоў час укамплектаваць ферму авечкамі танкаруннай пароды. Стаховіч. Макарыха выцягнула з воза пеўня, развязала ногі і крылы, апусціла на зямлю. — Во, на развод прывезла, галанскай пароды. Асіпенка. // Разнавіднасць жывёл, якія сваімі асаблівасцямі ці агульнымі прыкметамі адрозніваюцца ад іншых жывёл. Парода сумчатых з’яўляецца адной з самых старадаўніх і яшчэ цяпер захавала некалькі відаў, да якіх належыць, напрыклад, вядомы аўстралійскі кенгуру. Маўр. // Разм. Пародзістасць. Ды пароды дужае Быў армейскі конь, Не сканаў асуджаны Куляю на скон. Куляшоў.

2. Разнавіднасць раслін. Дзесяткі парод дрэў, лісцяных і хвойных, разложыстых і вастраверхіх, то шарэнгамі, то купкамі спускаліся па схілах узгоркаў да рэчкі. Хадкевіч. // Сорт, гатунак раслін. Вывесці новую пароду вішань.

3. Разм. Катэгорыя людзей з якімі‑н. характэрнымі рысамі. Стары.. быў з пароды тых вясковых людзей, якія ніколі табе не пакажуцца адразу. Карпюк. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. // Вонкавы выгляд, склад цела чалавека. Гэта быў мужчына вельмі мажны, высокі, з вялікімі рукамі, з буйнымі рысамі твару, непаваротлівы і, нават, здавалася, нясмелы, як гэта звычайна бывае ў людзей такой пароды. Скрыган.

4. Разм. Род, сям’я, радня. [Андрэй:] — Уся ваша парода корзунаўская такая. П. Ткачоў. Два маленькія худзенькія хлапчукі, зусім не падобныя на свайго асілка-бацьку. Толькі чорныя такія ж. «Штось цыганскае ў іх народзе», — гаварылі ў вёсцы. Шамякін.

5. Уст. Прыналежнасць да якой‑н. сацыяльнай групы; сацыяльнае паходжанне. Дваранская парода. □ [Сцяпан:] — Прыйдзе звод на кожнага, хто ў кулацкай народзе ходзіць. Лынькоў.

6. Мінерал або сукупнасць мінералаў, якія з’яўляюцца састаўной часткай зямной кары. Горкая парода. Цвёрдыя пароды. // Мінерал, які змяшчае ў сабе які‑н. больш каштоўны карысны выкапень.

7. О Бітумінозныя пароды — асадкавыя горныя пароды (пяскі, пясчанікі, вапнякі і інш.), у якіх ёсць прыродны бітум. Мацярынская парода — верхні слой горных парод, на якім пад уздзеяннем біялагічных і біяхімічных працэсаў, а таксама пад уплывам дзейнасці чалавека адбываецца ўтварэнне глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)