аўра́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аўра́л
Р. аўра́лу
Д. аўра́лу
В. аўра́л
Т. аўра́лам
М. аўра́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аўра́л, -у, м.

1. Спешная сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўвесь асабовы склад карабля.

2. перан. Вельмі спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая кепскай арганізацыяй справы (разм.).

|| прым. аўра́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўра́л, -лу м., мор., перен. авра́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўра́л, ‑у, м.

1. Сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўся каманда.

2. перан. Празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы. Па вадзе, падкасаўшыся, бегалі хлапчукі і дзяўчаткі, будавалі земляныя «плаціны». Але вада рвала іх, і тады аб’яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзін аднаго, камандавалі. Шамякін. Для мар і спрэчак ночы не хапала, а ў дзверы грукаў раніцай прафорг. — Выходзь, навукі геніі, аўралам ад утылю ачысцім двор! Русецкі.

[Англ. over all — наверх усе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўра́л (БРС). Новае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 82) з англ. overall ’усеагульны’, гл. Шанскі, 1, А, 30, або гал. overal ’усюды, паўсюдна’, гл. Фасмер, 1, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

авра́л прям., перен. аўра́л, -лу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)