Ашмётак ’стаптаны лапаць; бясформенны кавалак гразі’ (Бяльк.), рус. бранск. асьмётак (Растаргуеў, Бранск.). Хутчэй за ўсё ад шмётка, ашмётка ’анучка, якой змятаюць са стала’ (ад сметать, этымалогія Насовіча), параўн. ашмоцце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашмё́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ашмё́тка ашмё́ткі
Р. ашмё́ткі ашмё́так
Д. ашмё́тцы ашмё́ткам
В. ашмё́тку ашмё́ткі
Т. ашмё́ткай
ашмё́ткаю
ашмё́ткамі
М. ашмё́тцы ашмё́тках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Асмё́так ’атопак; бясформенны кавалак’ (Бяльк.), ’атопак’ (Пал.). Гл. ашмётак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́трахі ’вантробы’ (гродз., Жыв. НС), перан. ’шматкі’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), пэ́трахашмётак’ (Цых.), на пэтрах: патрушчыў на пэтрах ’ушчэнт’ (Шляхам гадоў, Мн., 1990, 145). Экспрэсіўны варыянт да патрахі́ ’вантробы’ (гл.), параўн. польск. patrochy ’вантробы; неядомыя абрэзкі і адходы з іх’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)