ашмурэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ашмурэ́ю ашмурэ́ем
2-я ас. ашмурэ́еш ашмурэ́еце
3-я ас. ашмурэ́е ашмурэ́юць
Прошлы час
м. ашмурэ́ў ашмурэ́лі
ж. ашмурэ́ла
н. ашмурэ́ла
Загадны лад
2-я ас. ашмурэ́й ашмурэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ашмурэ́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ашмурэ́ць ’ачумець, здурнець; рабіць недазволенае, дазваляць сабе ўчынкі дурнога’ (Гарэц., Бяльк., Юрч.). Да ачмурэць (гл.), фанетыка адлюстроўвае спарадычны пераход чм у шм, параўн. чмель//шмель, ці ўплыў аргат. шмурак ’дурак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашмурава́ць ’сваволіць; дурэць; прыкідвацца кім-небудзь’ (Юрч.). Да ашмурэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачмурэ́ць (БРС, Бяльк., Яўс.), ашмурэць (Юрч.), ачмуры́ць ’адурачыць’ (Касп.), ачмураць (БРС). Ад чмурэць ’дурэць, чадзець’, чмуры́ць ’дурыць’. Гл. чмур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмуро́ю ’разам, у сукупнасці’ (Віл., Сл. паўн.-зах.). Прыслоўе з тв. скл. паз *жмура. У прыкладах: пчолы (або мошкі) ляцяць жмурою. Магчыма суаднясенне з рознымі сэнсамі: жмура экспрэсіўны варыянт ад *хмура (гл. хмурынка, хмара); экспрэсіўнае ўтварэнне ад *чмура (параўн. чмурэць ’дурэць’); ад жмура (гл.) < жмурыць ’закрываць вочы’. Няясна. Гл. ашмурэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)