ашалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Абшыць дошкамі.

А. хату.

|| незак. ашалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ашалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і ашалёўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашалява́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ашалю́ю ашалю́ем
2-я ас. ашалю́еш ашалю́еце
3-я ас. ашалю́е ашалю́юць
Прошлы час
м. ашалява́ў ашалява́лі
ж. ашалява́ла
н. ашалява́ла
Загадны лад
2-я ас. ашалю́й ашалю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ашалява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ашалява́ць сов. обши́ть (досками), подши́ть (досками)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Тое, што і абшаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ашаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашалёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашалёўваць — ашаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подши́ть сов.

1. падшы́ць;

2. плотн. падшы́ць, падшалява́ць; (обшить) абшалява́ць, ашалява́ць; см. подшива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашалява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ашаляваць.

2. у знач. прым. Абабіты шалёўкай. Хаты былі далекавата адна ад адной, сям-там ашаляваныя, з пафарбаванымі аканіцамі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кажухо́ваць, акажуховаць хатуашаляваць’ (Федар., рук.), кожухіўка ’шаляваная сцяна’ (кам., Нар. сл.). Рус. арл., болх., свярдл., с.-ур. кожушить ’шаляваць’, кожушка ’абшалёўванне’, польск. kożuchować ’шаляваць’, kożuchowanie, апошняе вядома з першай палавіны XVI ст., відавочна, прапускае. Бел. слова паводле фармальных адзнак і лінгвагеаграфіі неабходна лічыць паланізмам. Польск. да kożuch ’пакрыццё, аблямаванне’, параўн. дыял. kożuch ’аблямаванне з гліны, якое пакрывае ганчарную печ’. Рус. таксама вытворнае ад кожух, аднак статус яго (суадносіны з польск. словам — запазычанне? незалежныя ўтварэнні?) няясны, патрабуецца распрацоўка пытання на ўзроўні рэалій.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)