ачу́цца, ачу́юся, ачу́ешся, ачу́ецца; ачу́йся; зак.

1. Ачнуцца, прыйсці да памяці.

2. Стаць здаровым.

3. Праявіцца, адчуць.

Сэрца маці заўсёды ачуецца.

|| незак. ачува́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачу́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ачу́юся ачу́емся
2-я ас. ачу́ешся ачу́ецеся
3-я ас. ачу́ецца ачу́юцца
Прошлы час
м. ачу́ўся ачу́ліся
ж. ачу́лася
н. ачу́лася
Загадны лад
2-я ас. ачу́йся ачу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час ачу́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ачу́цца сов.

1. прийти́ в себя́, очну́ться;

2. (о больном) опра́виться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачу́цца, ачуюся, ачуешся, ачуецца; зак.

1. Прыйсці да памяці, ачнуцца; акрыяць. Колькі ехала і як ехала, [Зося] не ведала. Ачулася толькі, калі конь сам на двор узышоў. Крапіва. Праз хвіліну яна ачулася, акрыяла, разгарнула крылцы і фуркнула з рукі настаўніка ў свежае веснавое паветра. Колас.

2. Падаць голас, стаць чутным; пачуцца. Першай ачулася Рагіна і выбегла з-за перагародкі. Адамчык. Рыгор пачуў стук крокаў, якія раптам ачуліся ззаду і хутка набліжаліся да іх. Гартны. Каб у нас мядзведзі вяліся. Не-е... А вось ачуліся. Пташнікаў.

3. Прачнуцца, праявіцца. [Вера:] — Шанавала я свае пачуцці да вас, таму маўчала, чакала, можа, бацькоўскае сэрца ачуецца. Дуброўскі.

4. Апынуцца. Карцела жаданне як найхутчэй кончыць дарогу, выйсці з цеснага душнага вагона і ачуцца на вуліцы Рыгі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрыто́мнець, -ею, -ееш, -ее; зак.

1. Ачуцца, прыйсці да прытомнасці.

2. Апамятацца, набыць здольнасць спакойна разважаць і дзейнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачува́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да ачуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оклема́ться сов., обл. (выздороветь) ачуня́ць; (прийти в себя) ачу́цца, ачу́хацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

очну́ться сов.

1. (проснуться) прачну́цца;

2. (прийти в сознание) ачу́цца, апрыто́мнець.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апынуцца, ачуцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

очу́вствоваться сов., разг.

1. (прийти в себя) ачу́цца;

2. (понять свою ошибку) аду́мацца, схамяну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)