ачмурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Страціць здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае.

Ачмурэў ты ці што?

|| наз. ачмурэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачмурэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ачмурэ́ю ачмурэ́ем
2-я ас. ачмурэ́еш ачмурэ́еце
3-я ас. ачмурэ́е ачмурэ́юць
Прошлы час
м. ачмурэ́ў ачмурэ́лі
ж. ачмурэ́ла
н. ачмурэ́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час ачмурэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ачмурэ́ць сов., разг. одуре́ть, обалде́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачмурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Страціць здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае; адурэць. [Сусед Сідара:] — Куды вы!.. Ачмурэлі!.. Згубіць сябе хочаце!.. Галавач. — Як бог свят, ачмурэў чалавек! — спалохаўся дзед. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ачмурэ́ць (БРС, Бяльк., Яўс.), ашмурэць (Юрч.), ачмуры́ць ’адурачыць’ (Касп.), ачмураць (БРС). Ад чмурэць ’дурэць, чадзець’, чмуры́ць ’дурыць’. Гл. чмур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ачмурэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. ачмурэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обалде́ть сов., разг. ачмурэ́ць; адурэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одуре́ть сов., разг. адурэ́ць, ачмурэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ачамрэ́ць ’адчуць слабасць, страціць прытомнасць’, ’учадзець, адурэць’ (КСТ). Гл. чамрэць ’слабець’, параўн. ачмурэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашмурэ́ць ’ачумець, здурнець; рабіць недазволенае, дазваляць сабе ўчынкі дурнога’ (Гарэц., Бяльк., Юрч.). Да ачмурэць (гл.), фанетыка адлюстроўвае спарадычны пераход чм у шм, параўн. чмель//шмель, ці ўплыў аргат. шмурак ’дурак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)