ача́хнуць гл. чахнуць³.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ача́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ача́хну ача́хнем
2-я ас. ача́хнеш ача́хнеце
3-я ас. ача́хне ача́хнуць
Прошлы час
м. ача́х ача́хлі
ж. ача́хла
н. ача́хла
Загадны лад
2-я ас. ача́хні ача́хніце

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ача́хнуць сов.

1. (стать менее горячим) охлади́ться, осты́ть;

2. (о чувстве) уле́чься; осты́ть;

3. (о пламени) ослабе́ть, осла́бнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ача́хнуць, ‑не; пр. ачах, ‑ла; зак.

Стаць халаднейшым; ахаладзіцца, астыць. Печ ачахла. // Стаць меншым, слабейшым. Агонь ачах. // перан. Паспакайнець, астыць, ахаладзець да каго‑, чаго‑н. Пакуль запал мой не ачах, Люблю язду таропкую, Няхай у некага ў вачах І застаюся кропкаю. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ача́хнуць (БРС, докш., Янк. Мат., КЭС, лаг.), ’змізарнець, пагоршаць’ (Сцяшк.). Ад ча́хнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ча́хнуць³, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; чах, -хла; незак.

Паступова астываць.

|| зак. ача́хнуць, -не; ача́х, -хла.

Печ ачахла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абча́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -ча́х, -хла; зак.

Тое, што і ачахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абча́хнуць, ‑не; пр. абчах, ‑хла; зак.

Тое, што і ачахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прача́хнуць, ‑не; зак.

Разм. Астудзіцца, зрабіцца халодным; ачахнуць. Печ прачахла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)