ачамярэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак. (разм.).

Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець.

Ачамярэла мне гэта балаганная музыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачамярэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ачамярэ́ю ачамярэ́ем
2-я ас. ачамярэ́еш ачамярэ́еце
3-я ас. ачамярэ́е ачамярэ́юць
Прошлы час
м. ачамярэ́ў ачамярэ́лі
ж. ачамярэ́ла
н. ачамярэ́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час ачамярэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ачамярэ́ць сов., разг. опроти́веть, надое́сть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачамярэ́ць, ‑эе; зак.

Разм. Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець. [Фэлька:] — Ачамярэлі мне.. гэтыя слёзы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ачамярэ́ць (БРС, Бір. дыс., Шат.) ’адурэць’ (Шат.), ачамера ’дакучлівы чалавек’ (Шат.), ’дурань’ (Цыхун, вусн. паведамл.), укр. очемеріти ’адурэць’. Да чэмер, чамярыца ’расліна Veratum album’, якой уласцівы атрутныя якасці; пад назвай «горкае зелле» выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне. Адносна семантыкі параўн. фразеалагізм «абрыд, як горкае зелле», а таксама чамяра́ (пра малых, надакучлівых дзяцей, КСП).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)