ацяплі́ць, ацяплю́, ацёпліш, ацёпліць; ацёплены; зак., што.

Абагрэць (памяшканне) пры дапамозе печаў або спецыяльных прыстасаванняў; зрабіць цёплым.

А. дом.

|| незак. ацяпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і аце́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ацяпле́нне, -я, н. і аце́пліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацяплі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ацяплю́ аце́плім
ацяплі́м
2-я ас. аце́пліш
ацяплі́ш
ацепліце́
аце́пліце
3-я ас. аце́пліць
ацяплі́ць
аце́пляць
ацяпля́ць
Прошлы час
м. ацяплі́ў ацяплі́лі
ж. ацяплі́ла
н. ацяплі́ла
Загадны лад
2-я ас. ацяплі́ ацяплі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час ацяплі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ацяплі́ць сов.

1. (нагреть) отопи́ть; обогре́ть;

а. памяшка́нне — отопи́ть помеще́ние;

2. (сделать тёплым) отепли́ть, утепли́ть;

а. дзве́ры — отепли́ть (утепли́ть) дверь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацяплі́ць, ацяплю, ацепліш, ацепліць; зак., што.

1. Абагрэць (памяшканне) з дапамогай печаў або спецыяльных прыстасаванняў. Ацяпліць кватэру.

2. Агледзець, зрабіць цёплым; уцяпліць. Ацяпліць кароўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аце́пліванне гл. ацяпліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аце́пліваць гл. ацяпліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отепли́ть сов. ацяплі́ць; уцяплі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отопи́ть сов. ацяплі́ць, апалі́ць, абагрэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацяпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ацяпліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аце́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ацяпліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)