ахо́даць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ахо́даю ахо́даем
2-я ас. ахо́даеш ахо́даеце
3-я ас. ахо́дае ахо́даюць
Прошлы час
м. ахо́даў ахо́далі
ж. ахо́дала
н. ахо́дала
Загадны лад
2-я ас. ахо́дай ахо́дайце
Дзеепрыслоўе
прош. час ахо́даўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ахо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Управіцца, справіцца, пакончыць з кім‑, чым‑н., завяршыць якую‑н. работу. — Цяжкавата такую прастору касой аходаць, — гаварыў Антось Жыгалка. Дуброўскі. Як толькі Андрэйка ўзняўся на ногі гэтак, што без старэйшага брата мог аходаць зямлю, Броня пайшоў у старую кузню вучыцца за каваля. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)