ахапля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ахапля́ю ахапля́ем
2-я ас. ахапля́еш ахапля́еце
3-я ас. ахапля́е ахапля́юць
Прошлы час
м. ахапля́ў ахапля́лі
ж. ахапля́ла
н. ахапля́ла
Загадны лад
2-я ас. ахапля́й ахапля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ахапля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ахапля́ць несов.

1. обхва́тывать, охва́тывать;

2. перен. охва́тывать; (о пламени и т.п. — ещё) обнима́ть; (взглядом — ещё) оки́дывать;

3. перен. (понимать) охва́тывать, постига́ть;

4. перен. (наполнять целиком) охва́тывать, овладева́ть;

5. (включать в круг действия, влияния) охва́тывать;

6. (заходить с фланга) охва́тывать;

1-6 см. ахапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ахапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахапі́ць, ахаплю́, ахо́піш, ахо́піць; ахо́плены; зак., каго-што.

1. Тое, што і абхапіць.

2. перан. Зайсці з флангаў і акружыць праціўніка.

А. флангі праціўніка.

3. Успрыняць цалкам (што-н. вялікае).

А. позіркам рачную даліну.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Авалодаць з нястрымнай сілай (пра пачуцці, стан).

Радасць ахапіла душу.

5. Уключыць у кола дзеяння, уплыву.

А. насельніцтва падпіскай на газеты.

6. Абдаць чым-н., пранізаць.

Мяне ахапіла холадам.

Як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць.

|| незак. ахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ахо́п, -у, м.

|| прым. ахо́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахапля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да ахапляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обурева́ть несов. ахапля́ць, апано́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахапля́цца несов., страд. обхва́тываться, охва́тываться; обнима́ться; постига́ться; см. ахапля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

охва́тывать несов.

1. (обнимать, обхватывать) ахо́пліваць, ахапля́ць, абхо́пліваць, абхапля́ць;

2. (окружать, опоясывать) ахо́пліваць, ахапля́ць, акружа́ць, апяра́зваць; (облегать — ещё) абляга́ць;

3. (обволакивать, окутывать) ахо́пліваць, ахапля́ць, (о тучах, облаках — ещё) абклада́ць, абкла́дваць, (о тумане, дыме — ещё) засціла́ць, (окутывать) аго́ртваць; (обнимать) абніма́ць, абдыма́ць; (осаждать — о чувствах, мыслях — ещё) аго́ртваць; (о чувствах, сне — ещё) апано́ўваць; (захватывать) захо́пліваць;

4. (постигать) ахо́пліваць, ахапля́ць;

5. (включать в свой состав, вовлекать в круг действия чего-л.) ахапля́ць;

6. (заходить с фланга) воен. ахапля́ць; см. охвати́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

овладева́ть несов.

1. авало́дваць;

2. (охватывать) ахапля́ць, апано́ўваць (каго, што); см. овладе́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обдава́ть несов.

1. (обливать) абліва́ць;

2. (охватывать, пронизывать) ахо́пліваць, ахапля́ць, павява́ць (на каго, што, чым-небудзь);

3. перен. аго́ртваць, павява́ць (на каго, што, чым-небудзь); см. обда́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)