ахаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак.

1. што. Зрабіць халодным ці халаднейшым.

А. вар.

2. перан., каго-што. Зрабіць больш спакойным, стрыманым, зменшыць сілу якога-н. пачуцця.

А. прамоўцу вострым пытаннем.

|| незак. ахало́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ахаладжэ́нне, -я, н. (да 1 знач.) і ахало́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахаладзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ахаладжу́ ахало́дзім
2-я ас. ахало́дзіш ахало́дзіце
3-я ас. ахало́дзіць ахало́дзяць
Прошлы час
м. ахаладзі́ў ахаладзі́лі
ж. ахаладзі́ла
н. ахаладзі́ла
Загадны лад
2-я ас. ахаладзі́ ахаладзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час ахаладзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ахаладзі́ць сов.

1. (сделать более холодным) охлади́ть, остуди́ть, прохлади́ть;

2. с.-х. (семена) прохолоди́ть;

3. перен. охлади́ть;

разлу́ка ~дзі́ла пачуццё — разлу́ка охлади́ла чу́вство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць халодным ці больш халодным; астудзіць. Не хапала толькі сіверу, каб дарэшты ахаладзіць вытаптаную траву. Чорны.

2. перан. Збавіць, зменшыць сілу, запал якога‑н. пачуцця, жадання і пад. Размова з Паўлікам трохі ахаладзіла Андрушку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́студзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Выпусціўшы цяпло, моцна ахаладзіць.

В. хату.

|| незак. высту́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераахаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

Вельмі ахаладзіць. // Спец. Ахаладзіць ніжэй тэмпературы замярзання або кандэнсацыі. Пераахаладзіць вадкі аміяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

охлади́ть сов., прям., перен. ахаладзі́ць, астудзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прохолоди́ть сов., с.-х. прахаладзі́ць, ахаладзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ахаладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахало́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ахаладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)