аха́йнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. аха́йнасць
Р. аха́йнасці
Д. аха́йнасці
В. аха́йнасць
Т. аха́йнасцю
М. аха́йнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аха́йнасць ж. опря́тность; чистопло́тность; см. аха́йны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аха́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ахайнага; чысціня, акуратнасць. Зімчука здзівіла ахайнасць і незвычайная кволасць дзяўчынкі. Карпаў. [Люба:] — Прыгажосць і ахайнасць гэта адно, а франтаўство — другое. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аха́йны, -ая, -ае.

Чысты, акуратны.

А. чалавек.

|| наз. аха́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

опря́тность аха́йнасць, -ці ж.; чыстата́, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чистопло́тность

1. аха́йнасць, -ці ж.;

2. перен. чысціня́, -ні́ ж.; сумле́ннасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Выханда́сы ’жэсты, міміка’, выханда́снік ’мім’ (Шпіл.). Няясна. Магчыма, роднаснае хандо́га ’той, хто любіць чыстату, ахайнасць’ (гл.), выхандо́жыцца ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Нас.), рус. худо́гий ’дасведчаны, вопытны’, укр. худо́га ’майстар, мастак’, польск. chędogi ’чысты, ахайны’, chędožyć ’чысціць, прыбіраць; цвічыць’ (Аб апошніх гл. Брукнер, 178 і наст.; Фасмер, 4, 282). Адносна суфіксацыі параўн. выкрутасы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аха́яць 1 ’ачысціць, прывесці ў належны выгляд’ (Касп., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’прыбраць’; ахаіць, ’ачысціць, выпратаць’ (Др.-Падб., КЭС, лаг.), ахайваць ’мыць, прыбіраць, ачышчаць’ (Сцяц.), ахаяцца ’памыцца, прыбрацца’ (Сцяшк.), ахайлівы ’які захоўвае чысціню’ (Др.-Падб.), ахайны ’акуратны’ (БРС, Сцяшк., КЭС, лаг.), ахайнасць (БРС, Гарэц.), укр. ахаяти, охаювати, охайний, охайність, рус. дыял. охаять, польск. дыял. ochaić, ochajny, ochajtiość (з укр., Варш. сл.). Ад хаяць ’чысціць, даглядаць’.

Аха́яць 2 ’абгаварыць, зняважыць’ (КТС). Ад хаяць ’лаяць, зневажаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)