афі́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
афі́нскі |
афі́нская |
афі́нскае |
афі́нскія |
| Р. |
афі́нскага |
афі́нскай афі́нскае |
афі́нскага |
афі́нскіх |
| Д. |
афі́нскаму |
афі́нскай |
афі́нскаму |
афі́нскім |
| В. |
афі́нскі (неадуш.) афі́нскага (адуш.) |
афі́нскую |
афі́нскае |
афі́нскія (неадуш.) афі́нскіх (адуш.) |
| Т. |
афі́нскім |
афі́нскай афі́нскаю |
афі́нскім |
афі́нскімі |
| М. |
афі́нскім |
афі́нскай |
афі́нскім |
афі́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акро́паль, -я, мн. -і, -аў, м. (гіст.).
Цэнтральная ўмацаваная частка старагрэчаскіх гарадоў, звычайна на ўзгорку.
Афінскі а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акро́паль, ‑я, м.
Гіст. Узвышаная ўмацаваная частка горада ў старажытных грэкаў; крэпасць, крэмль. Афінскі акропаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ахіне́я ’бязглуздзіца, выдумка’, укр. ахінея, рус. ахинея. Звычайна лічыцца т. зв. семінарысцкім словам, узнікшым на базе спалучэнняў тыпу «афинейские плетения», «ахинейская премудрость» сумбурная, цяжкая для зразумення прамова’ ад грэч. ἀθηνατος ’афінскі’ (з Афін), гл. Фасмер, 1, 97; Рудніцкі, 1, 43; паводле Шанскага, 1, А, 180, беларускае і ўкраінскае словы з рус. ахинея. Згодна з Вінаградавым (РР, н. с., 3 (1928), 28–46), ад хинить ’лаяць, ганьбіць’, хинь ’бязглуздзіца, глупства’ з адлюстраваннем на пісьме акання, што сведчыць пра паўднёварускае паходжанне слова (аднак пры гэтым не ўлічваецца, што зыходныя словы вядомы пераважна на паўночнай тэрыторыі). Па семантыцы бліжэй да царкоўнаславянскага (серб.) хынити ’хлусіць’, серб.-харв. хи́нити ’прытварыцца, быць няшчырым, хлусіць’, якія фанетычна адпавядаюць польск. chynąć, бел. хі́нуць ’сагнуць’, параўн. прастамоўе загнуць, загібаць, ’выдумляць, гаварыць бязглуздзіцу’, а таксама мсцісл. пускаць хі́нню ’марнатравіць’ (Юрч. Фраз. 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)