афарбава́цца гл. фарбавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афарбава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. афарбу́юся афарбу́емся
2-я ас. афарбу́ешся афарбу́ецеся
3-я ас. афарбу́ецца афарбу́юцца
Прошлы час
м. афарбава́ўся афарбава́ліся
ж. афарбава́лася
н. афарбава́лася
Загадны лад
2-я ас. афарбу́йся афарбу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час афарбава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

афарбава́цца сов. окра́ситься, вы́краситься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

афарбава́цца, ‑буецца; зак.

1. Пакрыцца або насыціцца фарбай, чым‑н. фарбуючым. Тканіна добра афарбавалася.

2. Набыць які‑н. колер. Неба раз’яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас. Брыдка было ад нечага, калі ўвайшла [Макрына] у хату. Адразу афарбаваўся твар. Баранавых. // перан. Набыць якое‑н. значэнне, які‑н. сэнс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пакрывацца, насычацца фарбай.

Сцены добра фарбуюцца.

2. (1 і 2 ас. звычайна на ўжыв.). Пэцкаць сабой (пра што-н. нетрывала афарбаванае, пра свежую фарбу).

Дзверы яшчэ фарбуюцца.

3. Падмалёўваць вусны, твар, валасы (разм.).

|| зак. пафарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся (да 1 і 3 знач.), вы́фарбавацца, -буюся, -буешся, -буецца; -буйся (да 1 і 3 знач.), афарбава́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -бу́ецца (да 1 знач.) і нафарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́краситься вы́фарбавацца, пафарбава́цца, афарбава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

афарбо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да афарбавацца.

2. Зал. да афарбоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскра́ситься раскве́ціцца, афарбава́цца (у ро́зныя ко́леры);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засіні́цца, ‑сініцца; зак.

Афарбавацца ў сіні колер, стаць сінім. // Залішне падсініцца. Бялізна засінілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазалаці́цца, ‑лоціцца; зак.

1. Пакрыцца пазалотай, афарбавацца ў залацісты колер.

2. Набыць ад святла залацістае адценне, колер. Пазалаціліся стрэхі хат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)