атрэ́сці, атрасу́, атрасе́ш, атрасе́; атрасём, атрасяце́, атрасу́ць; атро́с, атрэ́сла; атрасі́; атрэ́сены; зак., што.

Трасучы, ачысціць, зняць што-н.; абкалаціць, абабіць.

А. снег з ботаў.

А. яблыню.

|| незак. атраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атрэ́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. атрасу́ атрасё́м
2-я ас. атрасе́ш атрасяце́
3-я ас. атрасе́ атрасу́ць
Прошлы час
м. атро́с атрэ́слі
ж. атрэ́сла
н. атрэ́сла
Загадны лад
2-я ас. атрасі́ атрасі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час атро́сшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атрэ́сці сов. отряхну́ть, отрясти́;

а. пыл — отряхну́ть (отрясти́) пыль;

а. ўсе я́блыкі — отрясти́ все я́блоки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атрэ́сці, атрасу, атрасеш, атрасе; атрасём, атрасяце; пр. атрос, атрэсла і атрасла; зак., што.

Трасучы, ачысціць што‑н. ад чаго‑н.; абтрэсці. Старэйшая дзяўчына паднялася, атрэсла са спадніцы траву і пясок. Асіпенка. Капеж зіме хвіліны лічыць, атрэслі снег цяжкі лясы. Машара. // Абабіць што‑н. трасучы, калоцячы; абкалаціць. Атрэсці грушу. // перан. Пазбавіць ад чаго‑н. нежаданага, непрыемнага, дакучлівага. Народы нашы чорнай долі здзек атрэслі, І больш гісторыя кайданаў не начэпіць. Пушча. Зноў зацвітуць лугі, даліны, І атрасуць свой сон лясы. Колас.

•••

Рукі атрэсці гл. атрапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атраса́ць гл. атрэсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наатраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

Атрэсці вялікую колькасць чаго-н.

Н. ігруш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атрэ́сены отрясённый; см. атрэ́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абтрэ́сці сов., см. атрэ́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паатраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Атрэсці ўсё або вялікую колькасць чаго-н.

П. усе яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отрясти́ сов., уст. атрэ́сці, мног. паатраса́ць, паатрэ́сваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)