а́там, -а, мн. -ы, -аў, м.

Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці і складаецца з ядра і электронаў.

А. кіслароду.

Расшчапленне атама.

|| прым. а́тамны, -ая, -ае і атама́рны, -ая, -ае.

Атамная вага.

Атамная энергія.

Атамная бомба.

Атамная электрастанцыя.

Атамнае ядро.

Атамарны кісларод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́тамны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атама. Атамная энергія. Атамны век. Атамная маса. Атамнае ядро. // Які адносіцца да выкарыстання атамнай энергіі. Атамная электрастанцыя. Атамная фізіка. Атамны ледакол. Атамны рэактар. Атамная вайна, зброя, бомба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Электрычная станцыя — прадпрыемства на якім здабываецца электраэнергія з іншых відаў энергіі.

Атамная э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́томный а́тамны;

а́томная эне́ргия физ. а́тамная эне́ргія;

а́томное ору́жие а́тамная збро́я;

а́томное ядро́ физ. а́тамнае ядро́;

а́томная ма́сса физ. а́тамная ма́са.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́тамны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. а́тамны а́тамная а́тамнае а́тамныя
Р. а́тамнага а́тамнай
а́тамнае
а́тамнага а́тамных
Д. а́тамнаму а́тамнай а́тамнаму а́тамным
В. а́тамны (неадуш.)
а́тамнага (адуш.)
а́тамную а́тамнае а́тамныя (неадуш.)
а́тамных (адуш.)
Т. а́тамным а́тамнай
а́тамнаю
а́тамным а́тамнымі
М. а́тамным а́тамнай а́тамным а́тамных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

АЭ́С нескл., ж. (а́тамная электраста́нцыя) АЭ́С (а́томная электроста́нция)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЭ́С (а́томная электроста́нция) АЭ́С нескл., ж. (а́тамная электраста́нцыя).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

электраста́нцыя, ‑і, ж.

Прадпрыемства, на якім здабываецца электраэнергія з іншых відаў энергіі. Цеплавая электрастанцыя. Гідраўлічная электрастанцыя. Атамная электрастанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раке́тна-а́тамны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раке́тна-а́тамны раке́тна-а́тамная раке́тна-а́тамнае раке́тна-а́тамныя
Р. раке́тна-а́тамнага раке́тна-а́тамнай
раке́тна-а́тамнае
раке́тна-а́тамнага раке́тна-а́тамных
Д. раке́тна-а́тамнаму раке́тна-а́тамнай раке́тна-а́тамнаму раке́тна-а́тамным
В. раке́тна-а́тамны (неадуш.)
раке́тна-а́тамнага (адуш.)
раке́тна-а́тамную раке́тна-а́тамнае раке́тна-а́тамныя (неадуш.)
раке́тна-а́тамных (адуш.)
Т. раке́тна-а́тамным раке́тна-а́тамнай
раке́тна-а́тамнаю
раке́тна-а́тамным раке́тна-а́тамнымі
М. раке́тна-а́тамным раке́тна-а́тамнай раке́тна-а́тамным раке́тна-а́тамных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

энерге́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Навука аб заканамернасцях працэсаў і з’яў, прама або ўскосна звязаных з атрыманнем, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем розных відаў энергіі (у 1 знач.).

Ядзерная э.

2. Галіна эканомікі, якая ўключае выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі (у 1 знач.).

Атамная э.

|| прым. энергеты́чны, -ая, -ае.

Энергетычныя рэсурсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)