асіры́йцы, ‑аў; адз. асірыец, ‑рыйца, м.; асірыйка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. асірыйкі, ‑рыек; ж.

Насельніцтва Асірыі, адной з самых старажытных вялікіх дзяржаў Пярэдняй Азіі, якая існавала з канца 3 тысячагоддзя і да канца 7 стагоддзя да н. э.; народнасць, якая жыве ў Іраку, Іране, Сірыі і СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асіры́йка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. асіры́йка асіры́йкі
Р. асіры́йкі асіры́ек
Д. асіры́йцы асіры́йкам
В. асіры́йку асіры́ек
Т. асіры́йкай
асіры́йкаю
асіры́йкамі
М. асіры́йцы асіры́йках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ассири́йцы асіры́йцы, -цаў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асіры́ец,

гл. асірыйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асіры́йка,

гл. асірыйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асіры́ец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. асіры́ец асіры́йцы
Р. асіры́йца асіры́йцаў
Д. асіры́йцу асіры́йцам
В. асіры́йца асіры́йцаў
Т. асіры́йцам асіры́йцамі
М. асіры́йцу асіры́йцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

айсо́ры, ‑аў; адз. айсор, ‑а, м.; айсорка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. айсоркі, ‑рак; ж.

Уст. Тое, што і асірыйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семі́ты, -аў, адз. семі́т, -а, Мі́це, м.

Група блізкіх па мовах народаў, былых або цяперашніх насельнікаў паўднёва-заходняй Азіі і паўночнай Афрыкі, да якіх адносяцца старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы і іншыя, а таксама сучасныя народы: арабы, яўрэі, сірыйцы, эфіопы.

|| ж. семі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. семі́цкі, -ая, -ае і семіты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

семі́ты, ‑аў; адз. семіт, ‑а, м.; семітка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. семіткі, ‑так; ж.

Група народаў, былых або цяперашніх насельнікаў Паўночнай і Усходняй Афрыкі і Пярэдняй Азіі, да якіх адносяцца старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы і іншыя, а таксама сучасныя народы: арабы, сірыйцы, яўрэі, эфіопы.

[Ад імені Сіма, аднаго з трох братоў, якія з’яўляцца, паводле біблейскага падання, роданачальнікамі зямных плямён.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)