асі́льваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. асі́льваю асі́льваем
2-я ас. асі́льваеш асі́льваеце
3-я ас. асі́львае асі́льваюць
Прошлы час
м. асі́льваў асі́львалі
ж. асі́львала
н. асі́львала
Загадны лад
2-я ас. асі́львай асі́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час асі́льваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асі́льваць несов. оси́ливать, одолева́ть; см. асі́ліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асіліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Аказацца дужэйшым у барацьбе, перамагчы; адолець.

А. ворага.

Не зможа нас гора а. (перан.).

2. што. Выканаць цяжкую работу, справіцца з чым-н.; засвоіць, зразумець што-н.

А. вышэйшую матэматыку.

|| незак. асі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оси́ливать несов. адо́льваць, асі́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Асільваць, перамагаць. Астап, які дужаў мядзведзяў у маладыя гады, лёгка адпіхнуў яго. Лынькоў. У васемнаццаць гадоў не сустракаў [Адам] па сіле роўнага, усіх дужаў — і аднагодкаў, і старэйшых. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

одолева́ть несов.

1. (побеждать) адо́льваць, перамага́ць, асі́льваць;

2. перен. (завладевать, подчинять себе) адо́льваць, апано́ўваць;

меня одолева́ет сон мяне́ адо́львае сон;

3. перен. (овладевать) разг. адо́льваць, асі́льваць;

4. перен. (мучить, лишать покоя) апано́ўваць; му́чыць, заму́чваць;

ка́шель одолева́ет ка́шаль му́чыць (заму́чвае);

му́хи одолева́ют му́хі апано́ўваюць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)