астракі́зм, -у, м. (кніжн.).

1. У Старажытнай Грэцыі — выгнанне небяспечных для дзяржавы грамадзян, што вырашалася шляхам тайнага галасавання.

2. перан. Выгнанне, ганенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астракі́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. астракі́зм
Р. астракі́зму
Д. астракі́зму
В. астракі́зм
Т. астракі́змам
М. астракі́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

астракі́зм, -му м., ист. остраки́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

астракі́зм, ‑у, м.

1. У Старажытнай Грэцыі — выгнанне небяспечных для дзяржавы грамадзян, што вырашалася шляхам тайнага галасавання чарапкамі, на якіх пісалася імя выгнанніка.

2. перан. Выгнанне, ганенне.

[Грэч. ostrakisnos, ад ostrakon — чарапок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

остраки́зм ист. астракі́зм, -му м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)