асо́бнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. асо́бнасць
Р. асо́бнасці
Д. асо́бнасці
В. асо́бнасць
Т. асо́бнасцю
М. асо́бнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асо́бнасць ж.

1. уст. книжн. осо́бность; своеобра́зие;

2. обосо́бленность, изоли́рованность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асо́бнасць, ‑і, ж.

1. Адметнасць, асаблівасць чаго-н; своеасаблівасць. У памяці чытача затрымалася колькі новых імён і ясней адзначыліся асобнасці літаратурных твораў цікавейшых папярэднікаў пісьменнікаў. Багдановіч.

2. Самастойнасць, адасобленасць. Асобнасць [пісьмовай мовы Вялікага княства Літоўскага] ад царкоўнаславянскай, старарускай і рускай літаратурнай моў у сённяшнім разуменне гэтага слова відочная. Чамярыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разде́льность

1. асо́бнасць, -ці ж., паасо́бнасць, -ці ж.; раздзе́льнасць, -ці ж.;

2. раздзе́льнасць, -ці ж., выра́знасць, -ці ж.; см. разде́льный​ 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ат’яжо́жынне ’адмаўленне, аднекванне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік з суфіксам ‑нне ад дзеяслова *атʼяжожыць (‑вацца), утворанага з прэфіксам ат‑/ад‑. Беспрэфіксальная форма прадстаўлена ў рускіх гаворках: язать(ся) ’абяцаць’. Язать Фасмер (4, 549) звязвае з (в)яз‑а‑ть як зваротнае ўтварэнне ад об(в)язать(ся); семантычна пераход ад ’абавязацельства’ да ’адмовы’ ад яго (выражанай прэфіксам ат‑) цалкам магчымы. Не зусім ясная ў гэтым выпадку фанетыка рускіх адпаведнікаў: язжить, яжжить ’бурчаць, лаяць’, ягать крычаць’. Фасмер параўноўвае гэтыя словы з яга (гл.). Асобнасць фіксацыі беларускага слова не дае магчымасці больш ясна тлумачыць яго паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ча́стность

1. асо́бнасць, -ці ж., выклю́чнасць, -ці ж.; см. ча́стный​ 1;

2. (деталь) дэта́ль, -лі ж.; (подробность) падрабя́знасць, -ці ж.;

обраща́ть внима́ние на ча́стности звярта́ць ува́гу на дэта́лі (падрабя́знасці);

◊

в ча́стности у прыва́тнасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)