асно́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. асно́ўваю асно́ўваем
2-я ас. асно́ўваеш асно́ўваеце
3-я ас. асно́ўвае асно́ўваюць
Прошлы час
м. асно́ўваў асно́ўвалі
ж. асно́ўвала
н. асно́ўвала
Загадны лад
2-я ас. асно́ўвай асно́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час асно́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асно́ўваць несов.

1. плотн. закла́дывать;

2. перен. осно́вывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аснаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аснава́ць, -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -нуём, -нуяце́, -ную́ць; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

1. Зрабіць аснову тканіны.

2. Закласці, паставіць, пачаць будаваць што-н.

А. хату.

3. перан. Тое, што і заснаваць¹ (у 2 знач.).

|| незак. асно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асно́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асноўваць — аснаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. на чым. Тое, што і грунтавацца. Разважанне асноўвалася на вядомых Чыкілевічу выпадках. Колас.

2. Зал. да асноўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. Асноўваць, базіраваць. Грунтаваць вывады на правераных даных.

2. Пакрываць грунтам (у 5 знач.). Грунтаваць мэблю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опира́ть несов.

1. абапіра́ць, апіра́ць (на што); прыпіра́ць (да чаго);

2. перен. асно́ўваць, угрунто́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

осно́вывать несов.

1. асно́ўваць;

2. (учреждать) засно́ўваць;

3. (обосновывать) абгрунто́ўваць, грунтава́ць;

осно́вывать свои́ вы́воды на фа́ктах грунтава́ць свае́ вы́вады на фа́ктах; см. основа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

будава́ць, буду́ю, буду́еш, буду́е; буду́й; будава́ны; незак., што.

1. Узводзіць якое-н. збудаванне.

Б. дамы.

2. Майстраваць, выпускаць машыны і пад.

Б. камбайны.

3. перан. Ствараць, арганізоўваць.

Б. новае жыццё.

4. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад.

Б. планы.

5. Асноўваць, базіраваць на чым-н.

Б. сваё выступленне на канкрэтных прыкладах.

6. Выражаць, фармуляваць.

Правільна б. сказ.

7. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў.

Б. трохвугольнік.

Будаваць на пяску (неадабр.) — засноўваць на ненадзейных звестках.

Будаваць паветраныя палацы (іран.) — мроіць, планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі.

|| зак. вы́будаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны (да 1—4 знач.), пабудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; наз. пабудо́ва, -ы, ж.

|| наз. будава́нне, -я, н. і будо́ўля, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)