аслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Недачуць, не разабраць, што сказана.

Ці не аслухаўся я?

2. Уважліва ўслухацца.

Чалавек аслухаўся і перастаў баяцца.

|| незак. аслу́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аслу́хацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аслу́хаюся аслу́хаемся
2-я ас. аслу́хаешся аслу́хаецеся
3-я ас. аслу́хаецца аслу́хаюцца
Прошлы час
м. аслу́хаўся аслу́халіся
ж. аслу́халася
н. аслу́халася
Загадны лад
2-я ас. аслу́хайся аслу́хайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час аслу́хаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аслу́хацца сов. ослы́шаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Добра не пачуць, не разабраць, што сказана. — Дзвесце пудоў? — аж нахіліўся цераз стол Даніла. Ці не аслухаўся ён? Пальчэўскі.

2. Уважліва паслухаць нейкі час; услухацца. Аслухаўшыся,.. [Міхась] кашлянуў яшчэ раз, ужо сумыслу, ізноў па школе пайшоў шум. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)