аслупава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., што (разм.).

Абазначыць слупамі, паставіць слупы.

А. участак.

|| незак. аслупо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аслупава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аслупу́ю аслупу́ем
2-я ас. аслупу́еш аслупу́еце
3-я ас. аслупу́е аслупу́юць
Прошлы час
м. аслупава́ў аслупава́лі
ж. аслупава́ла
н. аслупава́ла
Загадны лад
2-я ас. аслупу́й аслупу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час аслупава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аслупава́ць сов., разг. остолби́ть, застолби́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аслупава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Разм. Паставіць слупы, абазначыць слупамі. Аслупаваць участак зямлі. □ Пан Бальвацкі запрасіў каморніка і загадаў яму адмераць і аслупаваць луг. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застолби́ть сов., разг. аслупава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аслупо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аслупаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аслупава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аслупаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

остолби́ть сов., разг. аслупава́ць, паста́віць слупы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)