Аскро́так ’асколак, трэска’ (Гарэц., Юрч.), аскрё́так (Бяльк., дадатак рэд.), аскрётык (Юрч.). Утворана з суфіксам ‑ак ад дзеяслова *аскрэсць (Юрч. скрэсць, Нас. скрэсцьца) паводле мадэлі абрубак, агрызак і г. д., параўн. паскрэбкі з б, што адпавядае літаратурнай форме дзеяслова. Формы з цвёрдым р свядома ўтвораны ад мяккаэравых форм па літаратурнаму ўзору. Параўн. ашкрётык (Бяльк.) з экспрэснай зменай ск на шк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашкротак ’адломак, чарапок’ (Бяльк.), ’старая, непрыгодная рэч’ (жлобін., Цыхун. вусн. паведамл.). Гл. аскротак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахара́так ’аб’едак’ (Касп.), ахряткі ’аб’едкі’ (гарадоц., Яшкін, вусн. паведамл.), рус. алан. охоратки ’рэшткі ежы, якія кідаюць жывёле’, магчыма, сюды ж і охорат ’чалавек, худы на выгляд’ пск., цвяр., асташ. (КСРНГ). Няясна, магчыма, да незафіксаванага *харатаць. Паводле Трубачова (пісьм.), да аскротак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)