асканда́ліцца гл. скандаліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асканда́ліцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. асканда́люся асканда́лімся
2-я ас. асканда́лішся асканда́ліцеся
3-я ас. асканда́ліцца асканда́ляцца
Прошлы час
м. асканда́ліўся асканда́ліліся
ж. асканда́лілася
н. асканда́лілася
Дзеепрыслоўе
прош. час асканда́ліўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асканда́ліцца сов. осканда́литься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асканда́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм. Трапіць у няёмкае, непрыемнае становішча; зняславіць сябе, набрацца сораму. Спевакі баяцца аскандаліцца перад новым чалавекам, ды яшчэ валасным пісарам, і трымаюць галасы ў граніцах пэўнай дысцыпліны. Колас. [Анісім:] — Тры дні, братцы, я хадзіў за дзікам. А яго няма і няма. «Ну, — думаю, — аскандаліўся». Адно ж сёння ўсё ж асачыў яго. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканда́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак. (разм.).

Трапляць у скандальнае становішча.

|| зак. асканда́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осканда́литься асканда́ліцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)