асвяжы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. асвяжу́ асвяжы́м
2-я ас. асвяжы́ш асвежыце́
3-я ас. асвяжы́ць асвяжа́ць
Прошлы час
м. асвяжы́ў асвяжы́лі
ж. асвяжы́ла
н. асвяжы́ла
Загадны лад
2-я ас. асвяжы́ асвяжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час асвяжы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асвяжы́ць, -вяжу́, -вяжы́ш, -вяжы́ць; -вяжы́м, -вежыце́, -вяжа́ць; -ве́жаны; зак.

1. што. Зрабіць свежым (у 3 і 5 знач.), чыстым.

Дождж асвяжыў паветра.

А. фарбы на карціне.

2. каго-што. Аднавіць сілы, вярнуць бадзёрасць каму-н.

Вада асвяжыла мяне, прагнала сон.

3. што. Аднавіць у памяці.

А. веды.

4. што. Папоўніўшы новымі людзьмі, зрабіць больш працаздольным (разм.).

А. калектыў.

|| незак. асвяжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. асвяжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асвяжы́ць сов. освежи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асвяжы́ць, асвяжу, асвяжыш, асвяжыць; асвяжым, асвежыце; зак., каго-што.

1. Зрабіць свежым, чыстым. Першы снег асвяжыў паветра, зрабіў яго прыемным для чалавека. Галавач. Разам з кветкамі ў пакой уварвалася вясна, асвяжыла яго, упрыгожыла. Васілевіч. // Выклікаць адчуванне свежасці, халадку; ахаладзіць. І хоць Алесю ў той час не хацелася піць, ён нахіліўся, і прыемны халадок асвяжыў яго ўсяго. Броўка.

2. Аднавіць сілы, вярнуць бадзёрасць. Тацяна.. напілася, чэрпаючы ваду прыгаршчамі, пражыла вочы. Вада асвяжыла, прагнала сон. Шамякін.

3. Абнавіць, паднавіць. Асвяжыць фарбы. Асвяжыць туалет. □ Учора.. [суседка] прыйшла да іх, пасядзела трошкі, пагаварыла, ды кажа: — Пайду хіба дахаты. Думаю к святу аканіцы асвяжыць. Пальчэўскі.

4. Аднавіць у памяці. Трэба было яшчэ раз перад дзяржаўным экзаменам.. асвяжыць усё ў сваёй памяці. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвяжыць, праветрыць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

освежи́ть сов. асвяжы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асвяжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асвяжыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асве́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асвяжыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́трыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Асвяжыць прытокам свежага паветра.

П. хату.

2. Пад уздзеяннем паветра ачысціць, засцерагчы ад псавання.

П. зімовае адзенне.

|| незак. праве́трываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. праве́трыванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асвяжэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвяжаць — асвяжыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. асвяжацца — асвяжыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)