арэ́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.

1. Лісцевае дрэва, на якім растуць лясныя арэхі; ляшчына.

2. толькі адз. Драўніна гэтай расліны.

Вырабы з арэшыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арэ́шына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. арэ́шына арэ́шыны
Р. арэ́шыны арэ́шын
Д. арэ́шыне арэ́шынам
В. арэ́шыну арэ́шыны
Т. арэ́шынай
арэ́шынаю
арэ́шынамі
М. арэ́шыне арэ́шынах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арэ́шына ж.

1. оре́шина;

2. (древесина) оре́х м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арэ́шына, ‑ы, ж.

1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, на якім растуць плады, вядомыя пад назвай лясных арэхаў; ляшчына. Хусцінка белая мільгнулася і знікла Паміж арэшын. Панчанка. Тонкая арэшына сагнулася і зашастала па лісці. Бажко.

2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляшчы́на, -ы, мн. -ы, -шчы́н, ж.

Тое, што і арэшына.

|| прым. ляшчы́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарэ́шына ж., см. арэ́шына

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оре́шина арэ́шына, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лясі́нка, лесі́нка ’адна арэшына’ (лельч., Нар. лекс.). Да леса1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляшчы́на, ‑ы, ж.

Тое, што і арэшына. На ляшчыне .. зелянеюць першыя завязі арэхаў. Лынькоў. / у знач. зб. Там, дзе дарога губляецца ў зарасніку ляшчыны, праглядвае некалькі хат вёсачкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лешчаваннік ’малады арэшнік, з якога робяць абручы’ (Дэмб. 2), лешчавінаарэшына’ (Нас.). Да лёсках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)