арэ́шнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. арэ́шнік
Р. арэ́шніку
Д. арэ́шніку
В. арэ́шнік
Т. арэ́шнікам
М. арэ́шніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

арэ́шнік, -у, м.

Кусты з ядомымі пладамі-арэхамі, а таксама зараснік такіх раслін; ляшчыннік.

Разросся а. на паляне.

|| прым. арэ́шнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арэ́шнік, -ку м. (поросль) оре́шник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арэ́шнік, ‑у, м.

Арэхавае кустоўе; ляшчыннік. Пышна спляталіся па адхонах балотнага вострава густыя параснікі малінніку, арэшніку, маладога бярэзніку і дубняку. Лынькоў. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі, арэшнік на абручы з сваіх лепшых запасаў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арэшнік, ляшчыннік, ляшчэўнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ляшчэ́ўнік і ляшчы́ннік, -у, м.

Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарэ́шнік м., см. арэ́шнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оре́шник (поросль) арэ́шнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грабня́к, ‑у, м.

Зараснік граба. Між валоў рос арэшнік і грабняк, кучаравіліся дубкі і рабіны. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арахо́ўнік, ‑у, м.

Тое, што і арэшнік. На кручах арахоўнік рос І трос на кручы росы. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)