арэ́хавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арэ́хавы арэ́хавая арэ́хавае арэ́хавыя
Р. арэ́хавага арэ́хавай
арэ́хавае
арэ́хавага арэ́хавых
Д. арэ́хаваму арэ́хавай арэ́хаваму арэ́хавым
В. арэ́хавы (неадуш.)
арэ́хавага (адуш.)
арэ́хавую арэ́хавае арэ́хавыя (неадуш.)
арэ́хавых (адуш.)
Т. арэ́хавым арэ́хавай
арэ́хаваю
арэ́хавым арэ́хавымі
М. арэ́хавым арэ́хавай арэ́хавым арэ́хавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цапі́льна, -а, мн. -ы, -аў, н.

Дзяржанне цэпа ў выглядзе доўгай палкі, да якой прывязваецца біч.

Арэхавае ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вудзі́льна, -а, мн. -ы, -аў, н.

Частка вуды — доўгая гнуткая палка, да якой прымацоўваецца лёска.

Арэхавае в.

|| прым. вудзі́льневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вудзі́льна, ‑а, н.

Частка вуды, спінінга ў выглядзе тонкага гнуткага прута, да якога прымацоўваецца лёска. Арэхавае, бамбукавае вудзільна. Спінінгавае вудзільна. □ Ладымер паграсае ў руцэ вуду, як бы спрабуе, ці гнуткае вудзільна. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арэ́шнік, ‑у, м.

Арэхавае кустоўе; ляшчыннік. Пышна спляталіся па адхонах балотнага вострава густыя параснікі малінніку, арэшніку, маладога бярэзніку і дубняку. Лынькоў. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі, арэшнік на абручы з сваіх лепшых запасаў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арэ́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт.

2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў невялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.

3. у знач. наз. арэ́хавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)