ары́йцы, ‑аў; адз. арыец, арыйца, м.; арыйка, ‑і, ДМ арыйцы; мн. арыйкі, арыек; ж.

1. Народы і плямёны, што гаварылі на індаіранскіх мовах, у адрозненне ад суседніх заваяваных імі народаў. У буржуазнай этнаграфіі і антрапалогіі — назва індыйцаў, іранцаў і іншых народаў, якія гавораць на мовах усходняй групы індаеўрапейскіх моў, перанесена пазней на ўсе народы, якія размаўляюць на індаеўрапейскіх мовах.

2. У расісцкай нямецкай літаратуры — прадстаўнік «вышэйшай», нямецкай расы.

[Ад санскр. arya — высакароднага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ары́йка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ары́йка ары́йкі
Р. ары́йкі ары́ек
Д. ары́йцы ары́йкам
В. ары́йку ары́ек
Т. ары́йкай
ары́йкаю
ары́йкамі
М. ары́йцы ары́йках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ары́ец,

гл. арыйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ары́йка,

гл. арыйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ары́ец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ары́ец ары́йцы
Р. ары́йца ары́йцаў
Д. ары́йцу ары́йцам
В. ары́йца ары́йцаў
Т. ары́йцам ары́йцамі
М. ары́йцу ары́йцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)