архіепі́скап, -а, мн. -ы, -аў, м.

Епіскап, які вядзе нагляд за некалькімі епархіямі; наогул ганаровы тытул епіскапа, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. архіепі́скапскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архіепі́скап

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. архіепі́скап архіепі́скапы
Р. архіепі́скапа архіепі́скапаў
Д. архіепі́скапу архіепі́скапам
В. архіепі́скапа архіепі́скапаў
Т. архіепі́скапам архіепі́скапамі
М. архіепі́скапе архіепі́скапах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

архіепі́скап м., церк. архиепи́скоп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

архіепі́скап, ‑а, м.

Духоўнае званне, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул; старшы епіскан; архібіскуп.

[Грэч. archieposkopos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архібі́скуп, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каталіцкае духоўнае званне; тое, што і архіепіскап.

|| прым. архібі́скупскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архібі́скуп, ‑а, м.

Тое, што і архіепіскап.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архиепи́скоп церк. архіепі́скап, -па м., (католический) архібі́скуп, -па м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэла́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Вышэйшая духоўная асоба (архіепіскап, епіскап, ігумен) у каталіцкай і англіканскай цэрквах.

[Ад лац. praelatus — пастаўлены над кім‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архі...,

1. Прыстаўка са значэннем вышэйшай і найвышэйшай ступені прыкметы, якая названа ў другой частцы слова, напрыклад: архіасцярожны, архінебяспечны, архіхутка, архіправільна, архіапартуністычны, архімодны.

2. Першая частка складаных слоў, якая абазначае старшынствы праваслаўных і каталіцкіх царкоўных званняў: архіепіскап, архімандрыт, архірэй.

[Грэч. archi.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)