А́ртус ’пасвячоны пасхальны хлеб’ (Рам.). Рус. артос, дыял. артус, укр. артус ’тс’. Ст.-рус. артусъ з XII ст. з грэч. ἄρτος ’хлеб’, уласна ’прыгатаванае’ ад ἀρτύω ’рыхтую’ (Фасмер, 1, 89). Параўн. аркуш 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арцімо́с, арцімо́н, арці́мус, анцю́х, анці́л ’блін’ (Рам.). Словы аргатычнага характару, хутчэй за ўсё — скажэнні артос, артус (гл. апошняе), магчыма, з семінарскіх арго.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́ркуш 1 ’ліст паперы, шкла, бляхі’ (БРС), аркгушъ, аргушъ (Нас.). Укр. а́ркуш, рус. дыял. арку́ш, польск. arkusz ’тс’. Ст.-бел., ст.-укр. аркушъ з XVI ст., як і польскае. Канчатковая крыніца лац. arcus ’дуга’, адкуль — ’сагнуты ліст’ (Вясноў, Бел. лекс., 35) праз польскую ў беларускую. Памылкова сцвярджэнне, быццам аркуш увайшло ў беларускую мову ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 259) не толькі таму, што слова ўстойліва адзначаецца ў старабеларускай мове і дыялектах, але і таму, што яно фіксуецца ў слоўніках XIX ст. (Шпіл., Мядзв.); ніякіх падстаў для паўторнага запазычання гэтага слова не было.
А́ркуш 2 ’пасхальны артас’, г. зн. ’пасвячоны хлеб’ (Мядзв.). Укр. дыял. а́ркуш ’тс’. Форма аркуш вынікла як скажэнне артус (гл.), магчыма, не без уплыву аркуш 1. Гл. артус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)