арлекі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Традыцыйны персанаж італьянскай «камедыі масак», паяц, камедыянт.

|| прым. арлекі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арлекі́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арлекі́н арлекі́ны
Р. арлекі́на арлекі́наў
Д. арлекі́ну арлекі́нам
В. арлекі́на арлекі́наў
Т. арлекі́нам арлекі́намі
М. арлекі́не арлекі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арлекі́н м., театр., перен. арлеки́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арлекі́н, ‑а, м.

Традыцыйны персанаж італьянскай «камедыі масак», слуга-блазан у касцюме з рознакаляровых шматкоў і ў чорнай паўмасцы, надораны дасціпнасцю і ўменнем спрытна выходзіць са складанага становішча.

[Іт. arlecchino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арлеки́н театр. арлекі́н, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арлекіна́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Тэатральная п’еса, у якой галоўную ролю выконвае арлекін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)