арке́стравы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арке́стравы арке́стравая арке́стравае арке́стравыя
Р. арке́стравага арке́стравай
арке́стравае
арке́стравага арке́стравых
Д. арке́страваму арке́стравай арке́страваму арке́стравым
В. арке́стравы (неадуш.)
арке́стравага (адуш.)
арке́стравую арке́стравае арке́стравыя (неадуш.)
арке́стравых (адуш.)
Т. арке́стравым арке́стравай
арке́страваю
арке́стравым арке́стравымі
М. арке́стравым арке́стравай арке́стравым арке́стравых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арке́стравы оркестро́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арке́стравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аркестра (у 1 знач.). Аркестравае суправаджэнне. Аркестравы ансамбль.

2. Прызначаны для выканання аркестрам, напісаны для аркестра. Аркестравы твор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арке́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць музычных інструментаў для выканання музычных твораў; калектыў музыкантаў, якія разам выконваюць твор на розных інструментах.

Духавы а.

Струнны а.

2. Месца ў тэатры перад сцэнай, дзе знаходзяцца музыканты.

|| прым. арке́стравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оркестро́вый арке́стравы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усту́п², -у, м.

Пачатковая частка чаго-н., уводзіны да чаго-н.

У. да манаграфіі.

Аркестравы ў. да оперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрме́цца, нескл., н.

Невялікая інструментальная п’еса свабоднай формы, часам — самастойны аркестравы нумар у оперы.

[Іт. intermezzo — перапынак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аркестрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Выкласці (выкладаць) аркестравы музычны твор у выглядзе партытуры.

2. Перакласці (перакладаць) для аркестра які‑н. музычны твор. Аркестраваць фартэпіянную п’есу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)