арбі́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Суддзя, пасрэднік у спрэчках не судовага характару; трацейскі суддзя.

2. Суддзя ў некаторых відах спартыўных спаборніцтваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арбі́тр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арбі́тр арбі́тры
Р. арбі́тра арбі́траў
Д. арбі́тру арбі́трам
В. арбі́тра арбі́траў
Т. арбі́трам арбі́трамі
М. арбі́тру арбі́трах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

арбі́тр м. арби́тр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арбі́тр, ‑а, м.

Суддзя, пасрэднік у прымірэнчым або трацейскім вырашэнні спрэчак; трацейскі суддзя. У гэтых спрэчках Лемяшэвіч выступаў у ролі арбітра. Шамякін. // Суддзя ў спартыўных спаборніцтвах.

[Лац. arbiter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арбі́тр, ст.-бел. арбитеръ (Гарб.), ст.-укр. арбитеръ з XVII ст., ст.-польск. arbiter з XVI ст. Рус. арбитр (з Пятроўскай эпохі) з франц. arbitre < лац. (Шанскі, 1, А, 135). Старабеларускае з лац. arbiter, магчыма, праз польскую мову. Калі сучаснае слова не лічыць працягам ст.-бел. (параўн. спартыўнае словаўжыванне), арбітр трэба тлумачыць як новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арби́тр арбі́тр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Медыя́тар ’пасрэднік у адносінах, пагадненнях’ (ТСБМ), ст.-бел. медиаторъ, медыяторъ ’пасрэднік, арбітр’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. medyjator, якое з лац. mediātor ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасрэ́днік, ‑а, м.

1. Той, хто садзейнічае пагадненню, здзелцы паміж кім‑н. Гандлёвы пасрэднік. □ Гандляры, пасрэднікі, перакупшчыкі безупынна таўкуцца [на рынку], шумяць, крычаць, паказваюць узоры тавараў, спрачаюцца. В. Вольскі. [Дунін-Марцінкевіч] быў пасрэднікам і хадатаем у розных людзей па справах, звязаных з атрыманнем спадчыны. С. Александровіч. З вясны 1887 года стала дзейнічаць камісія прысяжных павераных, яна выконвала функцыі пасрэдніка паміж паверанымі і акруговым судом. Г. Кісялёў.

2. Той, хто дапамагае наладзіць кантакт паміж кім‑, чым‑н. — Хачу прасіць вас, — гаворыць Драгун, — аб сустрэчы з Бондарам. Сам канцоў не знайду. — Месяц няма вестак. Не ведаю, што думаць. — Людзі тут асталіся? — Дарагі мой, пасрэднікаў не меў. Не хачу мець. Вондар знаёмы мне, як і ты. Навуменка. Бібліятэкар — жывы пасрэднік паміж чытачом і літаратурай. «Звязда». // У міжнародным праве — нейтральная дзяржава або міжнародная арганізацыя, якая спрыяе мірнаму вырашэнню канфлікту паміж дзвюма іншымі дзяржавамі.

3. Спец. Суддзя, арбітр на манеўрах.

•••

Міравы пасрэднік — пасада ў царскай Расіі, устаноўленая пасля сялянскай рэформы 1861 г. для ўладжвання зямельных канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)