арбі́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. арбі́та арбі́ты
Р. арбі́ты арбі́т
Д. арбі́це арбі́там
В. арбі́ту арбі́ты
Т. арбі́тай
арбі́таю
арбі́тамі
М. арбі́це арбі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

арбі́та, -ы, ДМі́це, мн. -ы, -бі́т, ж.

1. Шлях руху нябеснага цела, а таксама касмічнага апарата, карабля.

А.

Марса.

2. перан., чаго або якая. Сфера дзеяння, распаўсюджання чаго-н.

3. Вочная ўпадзіна, вачніца.

Аж вочы павылазілі з арбіт.

|| прым. арбіта́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арбі́та ж., в разн. знач. орби́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арбі́та, ‑ы, ДМ ‑біце, ж.

1. Шлях руху нябеснага цела. Арбіта Венеры. Арбіта Месяца.

2. перан.; чаго. Кніжн. Сфера дзеяння, пашырэння чаго‑н. Арбіта ўплыву.

3. Вочная ўпадзіна; вачніца. Расказвалі, напрыклад, што гітлераўскі генерал Гофмт пры адным упамінанні імя Каўпака станавіўся барвовы ад гневу, і яго пукатыя вочы ажно вылазілі з арбіт. Краўчанка.

[Лац. orbita.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арбі́та. Новае запазычанне з лац. orbita, мяркуючы па націску, праз польскую, а магчыма, і праз рускую, дзе з сярэдзіны XVIII ст. (з польскай, лацінскай ці, зважаючы на форму орбит, з французскай, Фасмер, 3, 149; Куціна, Формиров, 138; Біржакава, 383).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

орби́та в разн. знач. арбі́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

э́ліпс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, якая атрымліваецца перасячэннем канічнай паверхні плоскасцю.

2. Тое, што і эліпсіс.

|| прым. эліпты́чны, -ая, -ае.

Эліптычная арбіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каме́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каметы. Каметная арбіта. Каметнае ядро.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калязямны́, ‑ая, ‑ое.

Які размяшчаецца, знаходзіцца каля Зямлі або вакол Зямлі. Калязямная арбіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плане́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да планеты (у 1 знач.). Планетная арбіта. Планетная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)