арбу́з каву́н, -на́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каву́н, -на́ м. арбу́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Карапу́з рус. карапуз, якое або з франц. crapoussin ’карапуз’ з другасным упадабненнем да пуза, або з цюрк. karpuzарбуз’ з метафарычным пераносам (Фасмер, 2, 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарбу́з ’гарбуз’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ). Укр. гарбу́з ’тс’, рус. арбу́з, гарбу́з ’кавун’, гарбу́з ’гарбуз’, польск. harbuz, arbuz ’кавун’, серб.-харв. ка́рпуза, балг. карпу́з ’кавун’. Запазычанне з усх. моў. У аснове ляжыць кыпч. χarbuz (параўн. тур., крым.-тат. karpuz), якое паходзіць з перс. χarbūza. Фасмер, 1, 83–84. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 403; Брукнер, 168. Аб двух храналагічна розных запазычаннях гэтага слова ў польск. мове гл. у Слаўскага, там жа. Адносна лексемы гарбу́з як назвы стравы гл. Сцяц. Нар., 41.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)