ара́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Той, хто апрацоўвае, арэ зямлю; земляроб.

Дзе а. плача, там жняя скача (прыказка).

|| прым. ара́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́ты

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. ара́ты ара́тыя
Р. ара́тага ара́тых
Д. ара́таму ара́тым
В. ара́тага ара́тых
Т. ара́тым ара́тымі
М. ара́тым ара́тых

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ара́ты сущ. па́харь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ара́ты, ‑ага, м.

Той, хто арэ зямлю; земляроб. Дзе араты плача, там жняя скача. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ара́ты. Тыпова беларускае пераўтварэнне ст.-бел. ратай, оратай, адлюстроўваючых праслав. *ortajь (< *or(ti) + (t)‑ajь) па ўзору памагаты, прыганяты. Ратай, аратай — архаізмы (Шадурскі, дыс., 261), якія адзначаюцца і ў дыялектах (Смул., 160–161). Форма ратай, як і літ. artójas, адносіцца да агульнага балта-славянскага фонду (Траўтман, 13; Фрэнкель, 17; Смулкова, Лекс. балтызмы, 37). Меркаванні Мартынава (Лекс. балгызмы, 24) аб магчымасці запазычанага характару гэтага слова з балт. выклікаюць пярэчанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

араты; аратай, ратай, плугар (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рата́й, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).

Араты.

|| прым. рата́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арата́й м., см. ара́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ора́тай уст. ара́ты, -тага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усма́гнуць, -ну, -неш, -не; усма́г, -гла; -ні́; зак.

1. Дайсці да знямогласці ад смагі.

Усмаг араты за дзень на полі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перасохнуць ад недахопу вільгаці.

Зямля ўсмагла, патрэскалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)