апілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Апрацаваць пілою, напільнікам.

А. бервяно.

|| незак. апіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апіло́ўванне, -я, н. і апіло́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. апіло́вачны, -ая, -ае.

А. станок.

Апіловачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апілава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апілу́ю апілу́ем
2-я ас. апілу́еш апілу́еце
3-я ас. апілу́е апілу́юць
Прошлы час
м. апілава́ў апілава́лі
ж. апілава́ла
н. апілава́ла
Загадны лад
2-я ас. апілу́й апілу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час апілава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апілава́ць сов. опили́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Апрацаваць што‑н. з краёў або з усіх бакоў пілою ці напільнікам. Апілаваць бярвенне. Апілаваць металічную пласцінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опили́ть сов. апілава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпілава́ць несов., см. апілава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апіло́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апілоўваць — апілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абпілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Тое, што і апілаваць.

А. бервяно.

|| незак. абпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абпіло́ўванне, -я, н. і абпіло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)