апіво́ш

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апіво́ш апіво́шы
Р. апіво́ша апіво́шаў
Д. апіво́шу апіво́шам
В. апіво́ша апіво́шаў
Т. апіво́шам апіво́шамі
М. апіво́шу апіво́шах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Апіво́ш ’п’яніца’ (Сцяц., Бір. дыс.), апівоша (Янк. III), апівошына (Абабур.). Польск. арг. opiwosz, piwosz. Рус. дыял. опивоха. Утворана ад дзеяслова апіваць ’часта і многа піць чужое’ (Янк. I), ад якога і апівака ’той, хто любіць апіваць’, пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ош. Гэты элемент суадносіцца з суфіксам ‑ох(а) (льсьцёх, раскідоха) (Карскі 2–3, 37) і суфіксамі на ‑ш (збродыш, поганыш) (там жа, 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)