апраста́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апраста́юся апраста́емся
2-я ас. апраста́ешся апраста́ецеся
3-я ас. апраста́ецца апраста́юцца
Прошлы час
м. апраста́ўся апраста́ліся
ж. апраста́лася
н. апраста́лася
Загадны лад
2-я ас. апраста́йся апраста́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час апраста́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апраста́цца сов., обл. освободи́ться, опроста́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апраста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Вызваліцца, ачысціцца ад чаго‑н.

2. Абл. Нарадзіць. Адзін кандытар вельмі плакаў, што жонка ў яго павінна праз колькі дзён апрастацца ад цяжару. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опроста́ться апраста́цца, апаражні́цца, вы́паражніцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апро́ствацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апрастацца (у 1 знач.).

2. Зал. да апростваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

освободи́ться

1. (стать свободным) вы́зваліцца, мног. павызваля́цца;

2. (от должности) вы́зваліцца;

3. (опорожниться) апаражні́цца;

4. (очиститься) ачы́сціцца;

5. (о руках) апраста́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)