апрана́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
апрана́юся |
апрана́емся |
| 2-я ас. |
апрана́ешся |
апрана́ецеся |
| 3-я ас. |
апрана́ецца |
апрана́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
апрана́ўся |
апрана́ліся |
| ж. |
апрана́лася |
| н. |
апрана́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
апрана́йся |
апрана́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
апрана́ючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
апрана́цца несов.
1. одева́ться;
2. разг. (обеспечиваться одеждой) одева́ться;
3. (у каго, у што) наряжа́ться (кем, во что), одева́ться (кем, во что)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да апрануцца.
2. Насіць вопратку якога‑н. фасону або ў адпаведнасці з акалічнасцямі. Любяць і ўмеюць хораша апранацца ў Заполлі. Бялевіч. Успомнілася, што Станеўскі апранаўся не па сваіх сродках і абыходзіўся з усімі з робленай добразычлівай фамільярнасцю. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апрану́ць, -ану́, -а́неш, -а́не; -а́нем, -а́неце, -а́нуць; -ані́; -а́нуты і -а́нены; зак.
1. каго-што. Адзець.
А. дзіця.
2. што. Надзець, нацягнуць на сябе ці на каго-н. якую-н. вопратку.
А. паліто.
3. каго-што. Забяспечыць неабходнай вопраткай (разм.).
А. сям’ю.
4. каго-што. Увасобіць у якой-н. форме.
А. хлопца ў мядзведзя.
5. перан. Пакрыць.
Ноч апранула зямлю.
|| незак. апрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. апрану́цца, -ану́ся, -а́нешся, -а́нецца; -а́немся, -а́нецеся, -а́нуцца; -ані́ся; незак. апрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. апрана́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папацёмку, прысл.
Без святла, у цемнаце.
Апранацца п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дрэс-ко́д, -у, м.
Набор правіл, якія вызначаюць, як апранацца ў пэўных абставінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шыка́рны, -ая, -ае.
Раскошны па знешнасці, убранстве.
Шыкарнае ўбранне.
Шыкарна (прысл.) апранацца.
|| наз. шыка́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
франці́ць, -нчу́, -нці́ш, -нці́ць; -нці́м, -нціце́, -нця́ць; незак. (разм.).
Быць франтам, модна апранацца.
Ф. у новым плацці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ха́кі.
1. прым., нязм. Шаравата-зялёны.
Гімнасцёрка колеру х.
2. нескл., н. Тканіна або адзенне такога колеру.
Апранацца ў х.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выстро́йвацца
‘апранацца’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
выстро́йваюся |
выстро́йваемся |
| 2-я ас. |
выстро́йваешся |
выстро́йваецеся |
| 3-я ас. |
выстро́йваецца |
выстро́йваюцца |
| Прошлы час |
| м. |
выстро́йваўся |
выстро́йваліся |
| ж. |
выстро́йвалася |
| н. |
выстро́йвалася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
выстро́йвайся |
выстро́йвайцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
выстро́йваючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)