апо́мніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.

1. Апрытомнець, прыйсці да стану самавалодання.

А. пасля страты прытомнасці.

2. Тое, што і адумацца.

Што вы робіце? Апомніцеся!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́мніцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апо́мнюся апо́мнімся
2-я ас. апо́мнішся апо́мніцеся
3-я ас. апо́мніцца апо́мняцца
Прошлы час
м. апо́мніўся апо́мніліся
ж. апо́мнілася
н. апо́мнілася
Загадны лад
2-я ас. апо́мніся апо́мніцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час апо́мніўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апо́мніцца, см. апа́мятацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Апрытомнець. Доўга ляжала Гэлька на беразе паміж высокай травы і пахучых лугавых кветак, пакуль апомнілася і адпачыла. Чарот.

2. Прыйсці ў стан цвярозай развагі пасля моцнага душэўнага ўзрушэння. [Люба] не магла адразу апомніцца, такое.. з’яўленне [Стафанковіча] сюды было нечаканае і дзіўнае. Чорны.

3. Зразумеўшы памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад іх; абдумацца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. Паглядзець вакол сябе, прыгледзецца.

Зайшоў чалавек у хату, разгледзеўся.

2. перан. Азнаёміцца з абстаноўкай.

Не даць р., апомніцца ворагу.

|| незак. разгляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і разгля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ачо́мацца ’апрытомнець (пасля цяжкай хваробы, ап’янення)’; ’апомніцца, апрытомнець’ (КТС, Цыхун, вусн. паведамл.), ачомкацца ’тс’ (Ян., Казкі пра жывёл, 128). Няясна. Параўн. драг. рошчовматыся (Клімчук, вусн. паведамл.) і ўкр. очуматися ’тс’; серб.-харв. ча̏мати ’жыць, заставацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачу́хаццаапомніцца’ (Касп.), ’аправіцца пасля цяжкай хваробы’ (Бір. Дзярж.), ’апрытомнець’ (Шат., КЭС, лаг.), ’абжыцца крыху пасля нягод’ (Юрч. Сін.), рус. очухаться ’апрытомнець, паправіцца, выздаравець’. Да этымалогіі параўн. вычухаць ’перанесці хваробу, недамаганне’ (Шат.), рус. очухать ’адчуць’, учухать, якія разам з чухаць ’адчуваць, нюхаць’ узыходзяць да čuti ’чуць’, параўн. Фасмер, 4, 388; Слаўскі, 1, 108; Махэк₂, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Паглядзець вакол сябе; прыгледзецца. Мікола ўстаў з куфра.., пачаў шарыць у цемры. Рог стала... запалкі... Запаліў адну, пасля лямпу. Разгледзеўся. Старая сядзела на зямлі, ля печы. Брыль. І тут бачу: нехта падымаецца на бераг, адтуль, ад ракі. Пастаяў вунь там, ля крайняй вярбы, разгледзеўся і ідзе, цераз плот пералазіць... Ракітны.

2. перан. Азнаёміцца з (навакольнай) абстаноўкай. Самы блізкі канкрэтны план дзеяння — не даць разгледзецца паліцаям, не даць ім апомніцца. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́рменны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да формы (у 10 знач.); які з’яўляецца формай. Форменная фуражка. □ За сталом сядзіць маладая жанчына ў форменным кіцелі з бліскучымі пагонамі на плячах. Васілёнак. Толькі форменныя пятліцы на чорным кіцелі з дзвюма сінімі зорачкамі на іх сведчаць, што гэта — дырэктар. Шынклер.

2. Складзены па пэўнаму ўзору, форме; афіцыйны. У пакой заходзілі людзі, запаўнялі форменныя бланкі, падавалі бялявай дзяўчынцы. Асіпенка. А хутка прыйшло пісьмо ў форменным канверце. Марціновіч.

3. Разм. Сапраўдны. Не даючы апомніцца, [Канстанцін Міхайлавіч] учыніў форменны разнос за непаслядоўнасць пісання. Лужанін. [Андрэй:] — Гэта ж форменны падпал! Гэта ж злачынства. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адумацца, абдумацца, апомніцца, апамятацца, абразуміцца; спахапіцца, схамянуцца, ахамянуцца, ачухацца, расчухацца, ачомацца, ацяміцца (разм.) □ сабрацца з думкамі, узяцца за розум, прыйсці да розуму

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)