апліка́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. апліка́цыя апліка́цыі
Р. апліка́цыі апліка́цый
Д. апліка́цыі апліка́цыям
В. апліка́цыю апліка́цыі
Т. апліка́цыяй
апліка́цыяю
апліка́цыямі
М. апліка́цыі апліка́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апліка́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Стварэнне малюнка, узору, арнаменту шляхам нашыўкі (наклейвання) на што-н. кавалачкаў рознакаляровай паперы, матэрыі і пад.

2. Карціна, арнамент і пад., створаныя такім чынам.

|| прым. аплікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апліка́цыя ж. апплика́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апліка́цыя, ‑і, ж.

1. Спосаб стварэння арнаменту, мастацкага ўзору або малюнка шляхам наклейвання (нашыўкі) на што‑н. кавалачкаў рознакаляровай матэрыі, паперы і пад.

2. Арнамент, узор, малюнак, створаны такім чынам.

[Ад лац. applicatio — прыкладванне, наклейванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апліка́цыя ’ўзор, малюнак, створаны шляхам наклёпвання ці прышывання рознакаляровых кавалачкаў паперы, матэрыі і інш.’ (БРС); ’навучанне пісарскай справе’, аплікант ’практыкант пры адвакаце ці землямеры’, аплікавацца (Нас., Гарэц.). Крыніца: лац. applicatio ’прыяднанне’. З лацінскай у старапольскую мову са значэннем ’дастасаванне, перадача’, aplikować прадаваць, прысвойваць’. Ст.-бел. aplikacya ў значэнні ’вучэнне’ і ’прымяненне, дастасаванне’ (Гарб.). Ст.-укр. апплѣковати ’прыкладаць’ з XVII ст. Гэта значэнне як устарэлае фіксуецца ў сучаснай польскай мове; развіццём яго тлумачыцца і ’практычнае навучанне’, а таксама слова aplikant. Таму бел. аплікацыя ў другім значэнні (цяпер устар.) можна лічыць засвоеным праз польскую мову ці паралельна з польскай. Параўн. для рускай сцвярджэнне Шанскага, 1, А, 131, аб запазычанні рус. аппликация ў старых значэннях з польскай у Пятроўскую эпоху. Сучаснае літаратурнае значэнне, магчыма, запазычана з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе яно фіксуецца з XIX ст. (ССРЛЯ); у такім значэнні слова фіксуецца ў Дарашэўскага з прыкладамі сярэдзіны XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апплика́ция апліка́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)