апекава́ць, апяку́ю, апяку́еш, апяку́е; апяку́й; незак., каго (што).

1. Ажыццяўляць апеку (у 1 знач.) над кім-н.

А. дзяцей.

А. сірот.

2. Клапаціцца, наглядаць за кім-н.

А. малых сясцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апекава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. апяку́ю апяку́ем
2-я ас. апяку́еш апяку́еце
3-я ас. апяку́е апяку́юць
Прошлы час
м. апекава́ў апекава́лі
ж. апекава́ла
н. апекава́ла
Загадны лад
2-я ас. апяку́й апяку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час апяку́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апекава́ць несов.

1. (быть опекуном) опека́ть, попечи́тельствовать; призрева́ть;

2. перен. (защищать) опека́ть, покрови́тельствовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апекава́ць, апякую, апякуеш, апякуе; незак., каго-што.

Ажыццяўляць апеку (у 1, 2 знач.). Калі дзеці вырасталі і станавіліся самастойнымі, бацька іх больш не апекаваў. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опека́ть несов. апекава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апяка́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Тое, што і апекаваць.

А. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апекава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апекаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., каго-што.

Ажыццяўляць патранат (у 3 знач.); апекаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахлы́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абдаць чым‑н. вадкім з усіх бакоў. // перан. Агарнуць, апекаваць, запаланіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апекава́цца (кім, чым) несов., страд. быть опека́емым, быть под опе́кой (кого, чего); см. апе́каваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)